MAP

Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль-Гандольфа Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль-Гандольфа  (@Vatican Media)

Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль-Гандольфа

5 верасня 2025 года Папа ўзначаліў інаўгурацыю праекта на 55 гектарах папскіх віл у Кастэль-Гандольфа, дзе размешчаны адукацыйны цэнтр і сельскагаспадарчая сістэма, заснаваная на прынцыпах інтэгральнай экалогіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас візіту Леў XIV сустрэўся з супрацоўнікамі, якія даглядаюць больш за тры тысячы відаў раслін, і ўзначаліў Літургію Слова з абрадам благаслаўлення.

"Стварэнні сярод стварэнняў, а не творцы", - падкрэсліў Папа ў сваёй гаміліі. Ён адзначыў, што флора і фаўна, "птушкі нябесныя" і "палявыя ліліі" з'яўляюцца "сінтэзам надзвычайнай прыгажосці". Іх дагляд – гэта агульнае "пакліканне" для кожнага чалавека, здольнае ператварыць прыроду ў месца "блізкасці", якое "не можа не гаварыць нам пра Бога".

Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа
Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа   (@Vatican Media)

"Усё было мудра ўпарадкавана з самага пачатку, каб усе стварэнні садзейнічалі рэалізацыі Валадарства Божага. Кожнае стварэнне мае важную і спецыфічную ролю ў Божым плане, і кожнае з'яўляецца "добрай рэччу", як падкрэслівае Кніга Быцця", - адзначыў Папа ў сваім казанні, спасылаючыся на Евангелле святога Мацвея.

Леў XIV падкрэсліў, што клопат пра стварэнне становіцца "сапраўдным пакліканнем", агульным для кожнага чалавека, якое трэба перажываць "унутры самога стварэння", памятаючы, што "мы стварэнні сярод стварэнняў, а не творцы". Ён спаслаўся на энцыкліку свайго папярэдніка Францішка "Laudato si'", заклікаючы "аднавіць спакойную гармонію са стварэннем", адлюстроўваючы яе ў сваім стылі жыцця і ідэалах.

Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа
Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа   (@Vatican Media)

Падчас свайго візіту Пантыфіка наведаў розныя месцы Мястэчка, у тым ліку “Сад Багародзіцы”, дзе ён правёў некалькі хвілін у малітве, “Сад Люстэркаў”, дзе сустрэўся з садоўнікамі і іх сем'ямі, а таксама біядынамічны вінаграднік, распрацаваны ў супрацоўніцтве з італьянскім Універсітэтам Удзінэ.

Мястэчка "Laudato si'" аб'ядноўвае дзве складовыя: Цэнтр вышэйшай адукацыі "Laudato si'", заснаваны Папам Францішкам, які з'яўляецца адукацыйным асяродкам праекта, і сельскагаспадарчую сістэму, заснаваную на прынцыпах інтэгральнай экалогіі.

Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа
Папа на інаўгурацыі Мястэчка "Laudato si'" у Кастэль Гандольфа   (@Vatican Media)

Кардынал Фабіа Баджа, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і генеральны дырэктар Цэнтра, падкрэсліў прарочую прыроду Мястэчка "у эпоху, пазначаную экалагічным крызісам, канфліктамі і няроўнасцю", указваючы на яго як на сімвал "іншай" будучыні, заснаванай "на клопаце пра стварэнне і ўсю чалавечую сям'ю".

Штогод комплекс будзе прымаць каля дзвюх тысяч студэнтаў з усяго свету, уключаючы маладых людзей з інваліднасцю, накіраваных праз дыяцэзіі. Чакаецца, што ў будучыні Мястэчка будзе наведваць каля 250 тысяч чалавек у год.

05 верасня 2025, 19:03