Святы Айцец адправіўся на адпачынак у Кастэль-Гандольфа
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец паселіцца ў Віле Барберыні на тэрыторыі Папскіх віл, як і падчас свайго адпачынку ў ліпені. Яго вяртанне ў Ватыкан плануецца 19 жніўня 2025 года, паведамліла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
У пятніцу, 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Леў XIV узначаліць святую Імшу ў парафіі святога Тамаша з Вілановы ў Кастэль-Гандольфа, а пасля правядзе малітву “Анёл Панскі” на плошчы перад Апостальскім палацам.
У нядзелю, 17 жніўня, Папа адправіцца ў санктуарый Санта-Марыя-дэла-Ратонда ў Альбана, дзе ўзначаліць святую Імшу для бедных і супрацоўнікаў дыяцэзіяльнага “Caritas”. Пасля гэтага ён вернецца ў Кастэль-Гандольфа і правядзе малітву “Анёл Панскі”. Затым Пантыфік паабедае з беднымі ў мястэчку “Laudato si’” на тэрыторыі Папскіх віл.