MAP

Падчас адкрыцця Сінода вальдэнсаў-метадыстаў Падчас адкрыцця Сінода вальдэнсаў-метадыстаў 

Супольны шлях да еднасці: пасланне Льва XIV вальдэнсам

Леў XIV праз свайго кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна накіраваў братэрскае прывітанне ўдзельнікам Сінода вальдэнсаў-метадыстаў, які праходзіць у італьснкім Торэ Пелічэ да 27 жніўня 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пантыфік выказаў надзею на тое, што хрысціяне змогуць "крочыць з шчырасцю сэрца да поўнай еднасці, каб сведчыць пра Езуса Хрыста і Яго Евангелле". Такі заклік асабліва блізкі Льву XIV, які пацвердзіў гэта ў сваім папскім дэвізе "In Illo uno unum" (У Ім Адзіным мы адзіныя).

Папа заклікаў пратэстанцкіх вернікаў да “супрацоўніцтва ў служэнні чалавецтву, асабліва ў абароне годнасці чалавечай асобы, у прасоўванні справядлівасці і міру, і ў сумесным адказе на пакуты, якія закранаюць найбольш слабых".

Сінод вальдэнсаў-метадыстаў адкрыўся 23 жніўня 2025 года ў П'емонце. Збіраючыся штогод у Вальдэнскіх далінах, Сінод складаецца з дэпутатаў мясцовых супольнасцей. Працы праходзяць па мадэлі асамблейнай дыскусіі, улічваючы тое, што дзеянне Духа Святога вядзе да сумесных рашэнняў.
 

25 жніўня 2025, 08:11