MAP

Papa Leone XIV presiede la messa conclusiva del Giubileo dei Giovani

Папа прыме ўдзел у тэлемосце з каталіцкай моладдзю ЗША

Леў XIV у рэжыме тэлемосту паразмаўляе з маладымі католікамі з ЗША. 21 лістапада 2025 года Пантыфік далучыцца анлайн да адной з сесій Нацыянальнай канферэнцыі каталіцкай моладзі (National Catholic Youth Conference).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Форум пройдзе ў Індыянапалісе, у штаце Індыяна, з 20 па 22 лістапада 2025 года. У ім возьмуць удзел каля 15 тысяч юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, якія належаць да розных каталіцкіх рухаў. Папа паразмаўляе з іх прадстаўнікамі на працягу 45 хвілін. Тэлемост будзе арганізаваны ў супрацоўніцтве з EWTN.

Удзел Святога Айца ў сустрэчы нагадвае, што “маладыя людзі знаходзяцца ў сэрцы Касцёла і іх галасы маюць значэнне”, - адзначыла Крысціна Ламас, выканаўчы дырэктар Нацыянальнай федэрацыі каталіцкага душпастырства моладзі ў ЗША (National Federation for Catholic Youth Ministry) – галоўны арганізатар падзеі.

У сваю чаргу арцыбіскуп Філадэльфіі Нэльсан Перэс, дэлегат епіскапату ЗША пры Федэрацыі, падкрэсліў, што рашэнне Святога Айца аб сустрэчы з амерыканскай моладдзю з’яўляецца выразам яго блізкасці да маладых католікаў. Леў XIV ідзе шляхам свайго папярэдніка, Папы Францішка, які называў моладзь “Божым сёння”, - зазначыў іерарх.
 

16 жніўня 2025, 09:55