MAP

Папа музыкантам: натхняйце моладзь на пошук сапраўднага шчасця

Раніцай 2 жніўня 2025 года Леў XIV сустрэўся з артыстамі, якія будуць выступаць на Юбілеі моладзі ў Тор-Вергаце. Музычная праграма распачнецца каля 15:00 і будзе працягвацца да прыбыцця Пантыфіка на малітоўнае чуванне.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваёй прамове Святы Айцец падзякаваў дзеячам мастацтва за іх творчыя таленты, якімі яны падзеляцца ў Рыме з вялікай аўдыторыяй маладых пілігрымаў з усяго свету. “Кажуць, што тут больш за паўмільёна, можа нават мільён маладых людзей, якія прыехалі з розных краін свету”, - заўважыў ён.

“Для мяне гэта прывілей і благаслаўленне – мець магчымасць удзельнічаць у гэтай місіі, у гэтым служэнні як Біскуп Рыма”, - адзначыў Папа. Ён падкрэсліў, што музыка, танец і мастацтва – гэта дары, якія дазваляюць дзяліцца верай, радасцю і пошукам сапраўднага шчасця. "Гэта сапраўды дар для ўсіх нас і для ўсяго Касцёла. І я шчыра дзякую вам! Дзякуй вам за гэты момант і прашу Бога благаславіць вас і дапамагчы вам суправаджаць гэтых маладых людзей, якія маюць патрэбу ў тым, каб знайсці сапраўдную радасць, сапраўднае шчасце, якое ўсе мы знаходзім у Езусе Хрысце”, - сказаў Леў XIV.

02 жніўня 2025, 12:19