Прэзідэнт Зімбабвэ ў Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля папскай аўдыенцыі зімбабвійскі лідар сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратара па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчнай размовы у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Зімбабвэ. Бакі спыніліся на некаторых аспектах палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, асабліва на супрацоўніцтве з мясцовым Касцёлам у сферы адукацыі і аховы здароўя.
Паводле афіцыйнага паведамлення Залы Друку Святога Пасада, у працягу размовы адбыўся таксама абмен меркаваннямі па рэгіянальных пытаннях, дзе была адзначана важнасць садзейнічання мультылатэралізму, дыялогу і супрацоўніцтву паміж народамі.