У Ватыкане прымалі прэзідэнта Сейшэльскіх Астравоў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Палітык сустрэўся таксама з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, намесніка сакратара па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі.
Супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі ў цэнтры ўвагі
Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Сейшэламі, а таксама абмеркаваны некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Асаблівая ўвага была нададзена супрацоўніцтву з мясцовым Касцёлам у сферы аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і адукацыі, з асаблівым акцэнтам на фарміраванне моладзі архіпелага.
На працягу размовы адбыўся таксама абмен думкамі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, пры гэтым была падкрэслена важнасць спрыяння дыялогу і супрацоўніцтву паміж краінамі.
Сімвалічны абмен падарункамі – культурная сувязь паміж краінамі
Падчас традыцыйнага абмену падарункамі прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў падарыў Пантыфіку невялікую драўляную копію тыповай пірогі для рыбалоўства, характэрнай для архіпелага.
У сваю чаргу, Леў XIV падарыў прэзідэнту барэльеф з выявай алегорыі Тэалогіі – фрэскі Рафаэля Санцыё, што знаходзіцца на скляпенні Залы Сігнатуры ў Ватыканскіх музеях.
Сярод іншых падарункаў Папы былі таксама том пра Апартаменты аўдыенцый у Апостальскім палацы і Пасланне на Сусветны дзень міру 2025 года.