MAP

ілюстрацыйная выява ілюстрацыйная выява 

Папа адказвае на ліст маці пра выпрабаванні ў веры

У адказе на ліст маці траіх дзяцей Леў XIV рэкамендуе называць спакусы па імёнах, дзяліцца сваімі перажываннямі і звяртацца па дапамогу да Марыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ліст жанчыны па імені Лаўра і адказ Папы былі апублікаваныя ў штомесячным выданні "Piazza San Pietro". У сваім лісце жанчына распавядае пра моцную любоў мужа і пра трох цудоўных дачок, якіх яна стараецца выхоўваць у веры. Аднак менавіта ў перыяд умацавання сваёй веры яна адчувае ўзмацненне спакус, што выклікае ў яе сумненні ў моцы сваёй веры.

Адказваючы на пытанне Лаўры, Леў XIV падкрэслівае, што энтузіязм яе веры і шчырасць сэрца з'яўляюцца сапраўдным благаслаўленнем для яе і яе сям'і. "Калі Вашым арыенцірам будзе Марыя, Вы зможаце супрацьстаяць любой няўпэўненасці", - піша Святы Айцец.

Ён таксама адзначае, што спакусы не з'яўляюцца прыкметай слабай веры, а наадварот, часта ўзмацняюцца менавіта тады, калі чалавек набліжаецца да Бога.

"Дзяленне праектамі хрысціянскай любові з'яўляецца фундаментальным для духоўнага прагрэсу і супрацоўніцтва з ласкай і воляй Божай", – падкрэслівае Леў XIV у сваім адказе.

Паводле слоў Святога Айца, важна не баяцца спакус, але адкрыта прызнаваць іх наяўнасць і звяртацца да Бога з просьбай аб дапамозе. "Кожная перамога над спакусай умацоўвае нашу веру і набліжае нас да Бога", - адзначае Папа.

Леў XIV таксама заахвочвае ўсіх вернікаў знаходзіць падтрымку ў касцельнай супольнасці, дзе можна адкрыта дзяліцца сваімі выпрабаваннямі і атрымліваць духоўную дапамогу.
 

19 жніўня 2025, 10:24