Святы Айцец благаслаўляе Вэлетры як "Горад Марыі"
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Тэкст, падпісаны кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, сведчыць пра асаблівую ўвагу Святога Айца да гэтага значнага для каталіцкай супольнасці жэсту.
У сваім лісце Святы Айцец выказвае надзею на тое, што ўрачыстасць "паспрыяе абноўленай і сапраўднай адданасці Багародзіцы, заахвочваючы вернікаў да шчодрага евангельскага сведчання, да палымянага ўдзелу ў садзейнічанні агульнаму дабру і да спакойнага суіснавання пад знакам гасціннасці". Леў XIV асабліва падкрэслівае важнасць клопату пра найбольш слабых чальцоў грамадства, што з'яўляецца неад'емнай часткай хрысціянскага сведчання.
Горад Вэлетры мае глыбокія традыцыі ўшанавання Дзевы Марыі, якая вядома там як Багародзіцы Ласкаў. Пераўтварэнне яго ў "Civitas Mariae" – гэта не проста сімвалічны жэст, але і пацвярджэнне духоўнай спадчыны, якая фарміравала гісторыю і культуру гэтага месца на працягу стагоддзяў.
У заключнай частцы ліста гучыць апостальскае бласлаўленне Папы Льва XIV "біскупу, святарам, уладам і ўсім прысутным, з асаблівай думкай пра хворых і пажылых людзей".