Папа: дабро народаў павінна быць прыярытэтам мірных перамоў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец выказаў сваю блізкасць да народаў Пакістана, Індыі і Непала, пацярпелых ад моцных паводак. “Малюся за ахвяраў і іх сем’і, а таксама за ўсіх, хто церпіць з-за гэтага няшчасця”, - сказаў ён.
Затым Пантыфік заклікаў патрымаць малітвай ініцыятывы на карысць міру. “Молімся, каб намаганні дзеля спынення войнаў і пашырэння міру мелі плён; каб падчас перамоў заўсёды на першае месца ставілася агульнае дабро народаў”, - заахвоціў Святы Айцец.
Леў XIV расказаў, што ў гэты летні час атрымлівае навіны пра шматлікія і разнастайныя евангелізацыйныя ініцыятывы, якія арганізуюцца ў месцах адпачынку. “Як цудоўна бачыць, што захапленне Евангеллем натхняе на творчасць і адданасць групы і аб’яднанні людзей усіх узростаў”, - сказаў ён, згадаўшы ў прыватнасці пра евангелізацыйную ініцыятыву моладзі ў італьянскім горадзе Рычоне.