MAP

Пантыфік атрымаў карціну з выявай святога Аўгустына

2 жніўня 2025 года Папа сустрэўся з дэлегацыяй Ватыканскіх музеяў, якая ўручыла яму адрэстаўраваны жывапісны твор – выяву святога Аўгустына з анёлам, створаную невядомым рымскім мастаком XVIII стагоддзя.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Карціна з'яўляецца вольнай копіяй выявы святога Аўгустына з фрэскі “Дыспут аб Найсвяцейшым Сакрамэнце”, напісанай Рафаэлем ў 1509 годзе ў Станцы дэла Сеньятура. Рэстаўрацыю выканалі майстры Ватыканскіх музеяў.

На сустрэчы прысутнічалі дырэктар Музеяў Барбара Ята, старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан сястра Рафаэла Петрыні, а таксама прадстаўнікі мастацкіх, навуковых і рэстаўрацыйных падраздзяленняў Музеяў.

02 жніўня 2025, 16:23