Папа: маліцца за мір праз заступніцтва святога Максімільяна Кольбэ
Напярэдадні ўспаміну святога Максімільяна Кольбэ, які будзе адзначацца ў Касцёле 14 жніўня, Папа Леў XIV нагадаў пра прыклад яго мужнай веры і заклікаў маліцца праз яго заступніцтва за мір.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 жніўня 2025 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Польшчы, згадаўшы пра іх вялікага суайчынніка.
“Напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Максімільяна Марыі Кольбэ заклікаю вас браць прыклад з яго гераічнай самаахвярнасці дзеля іншага чалавека. Праз яго заступніцтва прасіце Бога аб міры для ўсіх народаў, якія перажываюць трагедыю вайны”, - сказаў Папа.
13 жніўня 2025, 11:26