MAP

Паліцыя Гаіці патруліруе вуліцы пасля выкрадання васьмі чалавек Паліцыя Гаіці патруліруе вуліцы пасля выкрадання васьмі чалавек  (ANSA)

Леў XIV: вайна – не спосаб вырашэння канфліктаў

Папа заклікаў вернікаў маліцца аб спыненні войнаў, нагадаў пра жахі бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі, павіншаваў Арменію і Азербайджан з падпісаннем мірнай дамовы і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы ў вырашэнні крызісу на Гаіці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры! Працягваем маліцца аб спыненні войнаў! 80-годдзе бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі нагадала ўсяму свету пра неабходнасць адмовіцца ад вайны як спосабу вырашэння канфліктаў. Тыя, хто прымаюць рашэнні, заўсёды павінны памятаць пра сваю адказнасць за наступствы гэтых рашэнняў для народа. Яны не павінны ігнараваць патрэбы слабейшых і ўсеагульнае імкненне да міру”, - сцвердзіў Папа пасля малітвы "Анёл Панскі" 10 жніўня 2025 года.

Святы Айцец павіншаваў Арменію і Азербайджан з падпісаннем мірнай дэкларацыі. “Спадзяюся, што гэты крок будзе спрыяць усталяванню стабільнага і трывалага міру на Паўднёвым Каўказе”, - пажадаў ён.

“Сітуацыя на Гаіці, аднак, усё больш трагічная. Паступаюць паведамленні пра забойствы, розныя формы гвалту, гандаль людзьмі, прымусовыя дэпартацыі і выкраданні. Заклікаю ўсіх адказных неадкладна вызваліць закладнікаў і прашу міжнародную супольнасць аказаць канкрэтную падтрымку ў стварэнні сацыяльных і інстытуцыйных умоў, якія дазволяць гаіцянам жыць у міры”, - сказаў Леў XIV.

10 жніўня 2025, 13:20