MAP

Папа Леў XIV Папа Леў XIV  (AFP or licensors)

Леў XIV узначаліць Імшу і паабедае з беднымі ў Альбана

17 жніўня 2025 года Святы Айцец наведае Альбана, дзе ўзначаліць Святую Імшу для тых, хто атрымлівае падтрымку дыяцэзіяльнай “Caritas”, а потым сустрэцца з імі за абедзенным сталом.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Прэфектура Папскага дома, у нядзелю, 17 жніўня, Леў XIV адправіцца ў санктуарый Санта-Марыя-дэла-Ратонда ў Альбана, дзе ў 9:30 гадзін раніцы ўзначаліць Святую Імшу для бедных і супрацоўнікаў дыяцэзіяльнай “Caritas”. Пасля гэтага, у 12:00 ён прамовіць малітву “Анёл Панскі” на Плошчы свабоды ў Кастэль-Гандольфа.

Потым Святы Айцец паабедае з беднымі ў мястэчку Laudato si’. На абед, арганізаваны дыяцэзіяй Альбана сумесна з ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, запрошаны каля 100 чалавек. Гэта жыхары прытулкаў і дамоў сямейнага тыпу, а таксама падапечныя “Caritas”. Іх будуць суправаджаць біскуп Альбана Вінчэнца Віва, кіраўнік мясцовага “Caritas” Алесіа Росі і некалькі валанцёраў.

“Мы поўныя радасці ад таго, што Папа зноў завітае ў Альбана, што ён прыняў запрашэнне нашай “Caritas” паабедаць з беднымі, якіх мы носім у сэрцы, і з тымі, хто штодня з любоўю клапоціцца пра іх. Леў XIV упершыню з пачатку свайго пантыфікату сустрэнецца з беднымі, і мы вельмі рады, што гэта адбудзецца менавіта ў нашай дыяцэзіі”, - адзначыў біскуп Віва.

08 жніўня 2025, 10:53