Леў XIV прызначыў легата на ўрачыстасці на Мальце
Vatican News
Святкаванне адбудзецца 15 жніўня 2025 года, у Дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Абраз ушаноўваецца ў катэдры вострава з 1791 года.
Папскага легата будуць суправаджаць генеральны вікарый дыяцэзіі Гоца мансіньёр Тарчызіа Камілеры і канцлер дыяцэзіяльнай курыі, айцец Эдвард Дзаміт.
У лісце да кардынала Грэка ад 9 жніўня 2025 года Папа адзначыў важную ролю Панны Марыі ў гісторыі збаўлення, апісваючы яе як “наканаваную і прадвызначаную Богам быць над усімі ласкавай заступніцай і ўзорам святасці”. Ён назваў урачыстасць магчымасцю для Касцёла з любоўю ўзгадаць Унебаўзяцце Марыі і ўпрыгожыць яе выявы каронамі з золата і каштоўных камянёў у знак веры і любові да Бога.
Пантыфік заклікаў вернікаў быць у Святы год сведкамі веры, надзеі і любові, а таксама перадаў сваё прывітанне ўсім удзельнікам – біскупам, дзяржаўным уладам, духавенству, кансэкраваным асобам і свецкім вернікам, запэўніўшы іх у сваёй блізкасці і малітвах.