Леў XIV наведаў хворага падлетка, які ўдзельнічаў у Юбілеі моладзі
Марыя Валодзіна - Vatican News
У падлетка дыягнаставалі цяжкую форму лімфомы дыхальных шляхоў. Стан Ігнасіа крытычны. Падчас малітоўнага чування ў Тор-Вергата, дзе сабралася моладзь з усяго свету, Папа заклікаў вернікаў маліцца за яго.
У шпіталі Пантыфік правёў каля паўгадзіны з роднымі Ігнасіа, памаліўся разам з імі і ўдзяліў апостальскае благаслаўленне. "Гэта быў знак таго, што Бог не пакінуў нас", - зазначыла мама хлопца Кармэн Глорыя Гансальвес. У момант цяжкага выпрабавання словы Пантыфіка аб тым, што "мы створаны для неба" сталі крыніцай суцяшэння для бацькі хворага Пэдра Пабла Гансальвеса.
Акрамя таго, Леў XIV наведаў і прывітаў іншых пацыентаў анкалагічнага аддзялення, іх сем’і і супрацоўнікаў шпіталя. Ён памаліўся "Ойча наш" і даручыў усіх прысутных Божай апецы.