Папа: адказваць на выклікі і канфлікты з цярплівасцю і разуменнем
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Форум праходзіць 20-21 жніўня 2025 года ў сталіцы Калумбіі, Багаце, на тэму: “Этыка ў XXI стагоддзі: змены і канфлікты ў грамадстве, пытаннях палоў, сферы штучнага інтэлекту і свабоды чалавека”.
“Святы Айцец заклікае адказваць на гэтыя выклікі, наследуючы мудры і заўсёды актуальны прыклад святых, такіх як святы Альфонс Марыя Лігуоры, які ўмеў знаходзіць раўнавагу паміж патрабаваннямі Божага закону і дынамікай сумлення і свабоды чалавека, адначасова займаючы паставу міласэрнасці, разумення і цярплівасці ў адносінах да братоў, становячыся такім чынам бачным знакам бясконцай Божай міласэрнасці”, - гаворыцца ў прывітальнай тэлеграме, падпісанай кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Пантыфік пажадаў, каб кангрэс стаў каштоўнай нагодай для роздуму над актуальнымі выклікамі, зменамі і канфліктамі ў святле Божага Аб’яўлення, якое сваю паўнату знаходзіць у Езусе Хрысце.
XVII Міжнародны кангрэс па маральнай тэалогіі арганізаваны Універсітэцкім фондам святога Альфонса, Папскім інстытутам “Academia Alfonsiana” і Фондам “Déjame Nacer”, які дапамагае цяжарным жанчынам у цяжкіх сітуацыях і прасоўвае абарону чалавечага жыцця ў Калумбіі.