MAP

Адзін з лістоў да Папы Льва XIV Адзін з лістоў да Папы Льва XIV  (© poste italiane)

Лісты з усяго свету: Папа атрымлівае 100 кілаграмаў пошты штодня

Італьянская пошта паведамляе, што ў сартавальны цэнтр Ф'юмічына штодня прыбываюць сотні лістоў, адрасаваных Пантыфіку, і гэты паток застаецца нязменным з дня яго абрання.

Vatican News

"To His Holiness MAP Leo", "Per Sua Santità"... На адваротным баку лістоў і паштовак прызначэнне відавочнае, нават калі адрас можа быць расплывісты або недакладны. Для італьянскіх паштальёнаў гэта не мае значэння: пошта павінна быць дастаўлена ў Ватыкан, і менавіта Папа з'яўляецца атрымальнікам 100 кілаграмаў лістоў штодня. Пра гэта паведамляе “Італьянская пошта” ў сваім камюніке, піша Бенэдэта Капэлі з італьяскай рэдакцыі “Vatican News”.

Паводле слоў Антанэла Кідзікіма, кіраўніка сартавальнага цэнтра Ф'юмічына “Італьянскай пошты”, гэта нязменная тэндэнцыя з дня абрання кардынала Роберта Прэвоста 8 мая 2025 года. "Лісты прыходзяць з усяго свету, і на дадзены момант немагчыма вызначыць, якая краіна піша Папе найбольш. Сёння прыйшлі лісты і паштоўкі са Злучаных Штатаў, Косава і Індыі", - адзначае ён.

Адзін з лістоў да Льва XIV
Адзін з лістоў да Льва XIV   (© poste italiane)

Пасля першага прыпынку ў сартавальным цэнтры Ф'юмічына, штодзённы паток пошты, прызначаны для Святога Пасада, праходзіць праверку бяспекі і апрацоўваецца з дапамогай абсталявання для рэгістрацыі і ўзважвання, якое працуе з камп'ютарызаванай сістэмай. Затым "пошта Папы" накіроўваецца ў размеркавальны цэнтр зоны, найбліжэйшай да Ватыкана, і пасля гэтага дастаўляецца непасрэдна туды.

Часта малюнак на канверце падказвае, што рука належыць дзіцяці, або дрыготкі почырк сведчыць пра сталага чалавека, які даверыў Папу думку ці просьбу. Але відавочна, кожныя паштоўка ці ліст захоўваюць частку душы таго, хто іх дасылае, і Леў XIV, безумоўна, гэта ведае.
 

10 ліпеня 2025, 11:09