MAP

Папа падчас Імшы ў Кастэль Гандольфа Папа падчас Імшы ў Кастэль Гандольфа  (AFP or licensors)

Парафія ў Кастэль-Гандольфа атрымала дар ад Святога Айца

Леў XIV падарыў патэну і келіх парафіі святога Тамаша з Вілановы ў Кастэль Гандольфа як памяць пра свой візіт і сімвал камуніі ў Хрысце. 13 ліпеня 2025 года Папа ўзначаліў у мясцовым касцёле Эўхарыстыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Цяпер я хацеў бы ўручыць малы дар пробашчу гэтай папскай парафіі, каб увекавечыць нашу сённяшнюю ўрачыстасць", - сказаў Леў XIV, што выклікала апладысменты прысутных.

Святы Айцец падкрэсліў духоўнае значэнне падарунка – патэны і келіха, якія выкарыстоўваюцца падчас літургічнай цэлебрацыі. Ён назваў іх "інструментамі камуніі", якія могуць служыць запрашэннем для ўсіх вернікаў жыць у еднасці.

Гэты падарунак стаў таксама нагодай для Папы заклікаць вернікаў да "сапраўднага спрыяння братэрству, той камуніі, якой мы жывём у Езусе Хрысце".

Падарунак Папы быў прыняты з вялікай удзячнасцю, пра што сведчылі апладысменты прысутных вернікаў. Гэты жэст адлюстроўвае традыцыю Касцёла, дзе літургічныя прадметы не толькі служаць практычным мэтам, але і маюць глыбока духоўнае сімвалічнае значэнне.
 

13 ліпеня 2025, 12:41