MAP

Леў XIV падчас візіту ў Ватыканскую абсерваторыю Леў XIV падчас візіту ў Ватыканскую абсерваторыю  (ANSA)

У дзень гістарычнай падзеі: Папа наведаў зорную варту Ватыкана

У 56-ю гадавіну першай высадкі чалавека на Месяц 20 ліпеня 2025 года Леў XIV наведаў Ватыканскую абсерваторыю ў Кастэль Гандольфа і нават паглядзеў у адзін з вялікіх тэлескопаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт адбыўся ў знамянальны дзень – менавіта 20 ліпеня 1969 года двое амерыканцаў, Ніл Армстранг і Баз Олдрын, сталі першымі людзьмі, якія ступілі на Месяц.

Сучасная Ватыканская абсерваторыя была заснавана ў 1891 годзе Папам Львом XIII. Першапачаткова яна размяшчалася на ўзгорку ў Ватыкане. У часы пантыфікату Пія XI (1922-1939) абсерваторыя была перанесена ў Кастэль Гандольфа, бо там былі лепшыя ўмовы назірання за нябеснымі целамі.

З 1993 года астраномы Ватыкана, кіраванне якімі даверана Ордэну езуітаў, праводзяць назіранні за Сусветам з дапамогай значна большага тэлескопа на гары Грэхэм у Арызоне. Аднак, нягледзячы на гэта, абсерваторыя ў Альбанскіх гарах працягвае актыўна функцыянаваць.

Варта адзначыць, што ў Кастэль Гандольфа знаходзіцца не толькі Ватыканская абсерваторыя, але і летняя рэзідэнцыя Пантыфікаў, што дазволіла Льву XIV сумясціць свой летні побыт з наведваннем гэтай важнай навуковай установы.
 

21 ліпеня 2025, 10:45