Леў XIV наведаў кляштар сясцёр-кларысак у Альбана
15 ліпеня 2025 года пасля цэлебрацыі Імшы ў капліцы карабінераў у Кастэль Гандольфа Леў XIV наведаў кляштар сясцёр-кларысак у Альбана, дзе падкрэсліў важнасць іх сведчання для Касцёла.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэты пры ўваходзе ў кляштар, Папа накіраваўся ў капліцу, дзе памаліўся разам з манахінямі. Пасля, у Капітульнай зале, Святы Айцец правёў размову з сёстрамі, вітаючы кожную з іх і звяртаючыся да іх са словамі: "Гэта цудоўна, што Касцёл ведае пра вашае жыццё", бо яно з'яўляецца каштоўным сведчаннем.
Напрыканцы сустрэчы, перад сумеснай малітвай "Ойча наш" і развітаннем, Леў XIV падарыў кляштару келіх і патэну для цэлебрацыі святой Імшы, а ў падарунак атрымаў ікону з абліччам Езуса.
15 ліпеня 2025, 12:11