Сустрэча Льва XIV з Анджэем Дудам у Ватыкане
Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду, які затым сустрэўся з кардыналам-джаржсакратаром П'етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце было пацверджана ўзаемнае прызнанне трывалых двухбаковых адносін і абмеркавана сацыяльна-палітычная сітуацыя ў краіне.
У далейшай размове былі закрануты тэмы міжнароднага характару, з асаблівай увагай да вайны ва Украіне.
Гэта першая сустрэча Льва XIV з Прэзідэнтам Польшчы пасля абрання яго на Пасад Пятра ў маі 2025 года. Дуда таксама прысутнічаў на ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату.
03 ліпеня 2025, 13:39