Папа гатовы прыняць расійска-украінскія перамовы ў Ватыкане
9 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, з якім абмеркаваў бягучы канфлікт і тэрміновую неабходнасць справядлівага і доўгатэрміновага міру.
Vatican News
Падчас шчырай гутаркі суразмоўцы падкрэслілі, што дыялог з'яўляецца найлепшым шляхам для спынення ваенных дзеянняў. Папа выказаў свой боль за ахвяры канфлікту і запэўніў у малітве і духоўнай блізкасці з украінскім народам. Ён таксама падтрымаў усе высілкі, скіраваныя на вызваленне палонных і пошук агульных рашэнняў.
Папа Леў XIV пацвердзіў гатоўнасць прыняць у Ватыкане прадстаўнікоў Расіі і Украіны для перамоў.
09 ліпеня 2025, 14:46