MAP

Падчас  візіту Пантыфіка ў пансіянат для пажылых "Святая Марта" у Кастэль Гандольфа Падчас візіту Пантыфіка ў пансіянат для пажылых "Святая Марта" у Кастэль Гандольфа  (@Vatican Media)

Леў XIV наведаў пажылых жыхароў пансіяната ў Кастэль Гандольфа

21 ліпеня 2025 года Пантыфік наведаў пансіянат для пажылых "Святая Марта" у Кастэль Гандольфа, дзе сустрэўся з жыхарамі ва ўзросце ад 80 да 101 года, падзякаваў ім за малітву і назваў іх "знакамі надзеі".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Льва XIV сустрэла супольнасць манахінь, пасля чаго ён разам з імі памаліўся ў капліцы. Пасля малітвы Папа асабіста павітаў каля 20 пажылых жанчын, якія жывуць у гэтай установе. Усе яны ва ўзросце ад 80 да 101 года. Святы Айцец правёў некаторы час у размове з імі і з манахінямі. Так апісвае візіт Папы Зала Друку Святога Пасада.

Пасля прывітання ад маладой медсястры і супольнай малітвы з песнямі, Леў XIV звярнуўся да ўсіх з некалькімі словамі. Ён спаслаўся на тэмы песень і Евангелля, якое чыталася падчас учарашняй нядзельнай Імшы.

Святы Айцец падкрэсліў, што ў кожным з нас ёсць частка Марты і частка Марыі, і заахвоціў пажылых людзей перажываць гэты перыяд жыцця па прыкладзе Марыі – слухаючы слова Езуса і молячыся.

Падчас папскага візіту да пажылых у Кастэль Гандольфа
Падчас папскага візіту да пажылых у Кастэль Гандольфа   (@Vatican Media)

Папа падзякаваў за малітву, назваўшы яе "вельмі важнай, нашмат большай, чым мы можам уявіць". Ён дадаў: "Узрост не мае значэння: гэта Езус хоча наблізіцца да нас, робіцца нашым госцем, запрашае нас быць сведчаннем, у маладым узросце і не вельмі маладым".

"Вы з'яўляецеся знакамі надзеі, - заключыў Леў XIV, - вы шмат далі ў жыцці і працягвайце быць гэтым сведчаннем малітвы, веры", сям'ёй, якая ахвяруе Пану тое, што мае.

Пасля супольнай малітвы "Ойча наш", Пантыфік яшчэ некаторы час правёў, аглядаючы ўстанову, а потым каля 11.30 вярнуўся ў Вілу Барберыні, сваю рэзідэнцыю падчас летняга адпачынку.
 

21 ліпеня 2025, 12:14