Папа асудзіў гандаль зброяй і нагадаў пра чалавечую годнасць
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Мы павінны заахвоціць усіх пакінуць зброю і адмовіцца ад гандлю, які стаіць за кожнай вайной", - сказаў Папа журналістам, пакідаючы Кастэль-Гандольфа, дзе ён правёў 16 дзён адпачынку.
"Часта з-за гандлю зброяй людзі пераўтвараюцца ў простыя інструменты, якія не маюць ніякай каштоўнасці", - падкрэсліў ён, дадаючы, што мы павінны “пастаянна настойліва нагадваць пра годнасць кожнага чалавека, хрысціяніна, мусульманіна, чалавека любой веры. Мы ўсе – дзеці Божыя, створаныя па Яго вобразе. Таму мы працягнем гэтыя намаганні", - запэўніў Леў XIV.
Адказваючы на пытанне пра магчымыя паездкі ў зоны канфліктаў, напрыклад, у Сектар Газа, Пантыфік адзначыў, што "ёсць шмат месцаў", куды ён "жадаў бы паехаць, але гэта не заўсёды з'яўляецца формулай для пошуку адказу".
Падводзячы вынік свайму знаходжанню ў Кастэль-Гандольфа, Папа адзначыў, што адпачынак прайшоў добра. "Я змог змяніць абстаноўку, але гэта быў працоўны адпачынак, і я ніколі не пераставаў сачыць за падзеямі, размаўляў з кіраўнікамі дзяржаў па тэлефоне”, - удакладніў ён. "Дзякуй Богу, голас Касцёла застаецца важным. Давайце працягваць служыць справе міру”, - заахвоціў Леў XIV.