MAP

Наступствы пажару ў іракскім Эль-Куце Наступствы пажару ў іракскім Эль-Куце 

Пантыфік спачувае ў сувязі з трагедыяй у Іраку

Леў XIV выказаў глыбокае спачуванне ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў іракскім горадзе Эль-Кут, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры загінуў 61 чалавек.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграме за подпісам Дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна Пантыфік засведчыў сваю блізкасць да ўсіх, хто пацярпеў у выніку трагедыі.

Са смуткам даведаўшыся пра пажар, які прывёў да шматлікіх ахвяр і раненняў, Папа Леў XIV запэўнівае ў сваёй духоўнай салідарнасці ўсіх, хто пацярпеў ад наступстваў гэтай трагедыі. Асабліва яго думкі скіраваныя да параненых і да сем’яў, якія аплакваюць сваіх блізкіх, - гаворыцца ў пасланні.

Святы Айцец даручае душы памерлых любові і міласэрнасці Усемагутнага Бога і моліцца за ратавальныя службы, якія працягваюць аказваць дапамогу. Ён заклікае Божае благаслаўленне сілы, суцяшэння і супакою для ўсіх, хто пакутуе ў гэты цяжкі час, - гаворыцца ў тэлеграме.

Пажар успыхнуў позна ўвечары 18 ліпеня 2025 года ў гандлёвым цэнтры Hyper Mall у горадзе Кут, прыкладна 160 км на паўднёвы ўсход ад Багдада. Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Іраку, загінуў 61 чалавек, шмат хто з іх памёр ад удушша.

Прычыны пажару пакуль не высветлены. Паведамляецца, што агонь, верагодна, пачаўся на першым паверсе. Машыны хуткай дапамогі працягвалі вывозіць пацярпелых да чацвёртай гадзіны раніцы. У правінцыі абвешчана трохдзённыя жалоба. Мясцовыя ўлады распачнуць юрыдычныя дзеянні супраць уладальніка будынка і гандлёвага цэнтра, які быў адкрыты некалькі дзён таму.

19 ліпеня 2025, 12:34