Святы Айцец прыняў прэм’ер-міністра Чарнагорыі
4 ліпеня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Чарнагорыі Мілойка Спаіча.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля сустрэчы з Папам прэм’ер-міністр Спаіч правёў сустрэчу з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
У ходзе сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і абмеркаваны розныя пытанні, якія тычацца ўзаемаадносін Касцёла і дзяржавы.
Асобная ўвага была нададзена пытанням рэгіянальнага і міжнароднага характару, у прыватнасці, працэсу пашырэння Еўрапейскага Саюза на краіны Заходніх Балкан, а таксама канфлікту ва Украіне.
04 ліпеня 2025, 13:00