MAP

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэм'ер-міністра Італіі

Папа Леў XIV прыняў 2 ліпеня 2025 года на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Старшыню Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Джорджу Мелоні.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Затым палітык сустрэлася з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам, і сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас цёплых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі адзначылі добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама падкрэслілі сумесную прыхільнасць міру ва Украіне і на Блізкім Усходзе, з асаблівым акцэнтам на гуманітарную дапамогу насельніцтву Сектара Газа.

У працяг размовы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, якія тычацца двухбаковых адносін, а таксама тэмы, якія маюць важнасць як для Касцёла, так і для італьянскага грамадства.

02 ліпеня 2025, 14:50