MAP

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (AFP or licensors)

Пантыфік: дыпламатыя – прывілеяваны шлях вырашэння канфліктаў

Прадухіляць і вырашаць канфлікты шляхам дыялогу заклікаў Леў XIV у звароце, прымеркаваным да 50-годдзя падпісання Хельсінкскіх пагадненняў па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“1 жніўня спаўняецца 50 гадоў з дня падпісання Хельсінкскага заключнага акта. Натхнёныя жаданнем гарантаваць бяспеку ва ўмовах халоднай вайны, 35 краін распачалі новую геапалітычную эпоху, спрыяючы збліжэнню паміж Усходам і Захадам. Гэтая падзея таксама стала знакам адноўленага інтарэсу да правоў чалавека, з асаблівай увагай да рэлігійнай свабоды, якая разглядалася як адзін з фундаментаў тады яшчэ новай архітэктуры супрацоўніцтва “ад Ванкувера да Уладзівастока””, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, што адбылася 30 ліпеня 2025 года ў Ватыкане.

Пантыфік адзначыў, што актыўны ўдзел Апостальскай Сталіцы ў Хельсінкскай канферэнцыі, прадстаўленай арцыбіскупам Агасцінам Казаролі, паспрыяў умацаванню палітычнага і маральнага абавязацельства ў справе міру. “Сёння, як ніколі, неабходна захоўваць дух Хельсінкі: праяўляць настойлівасць у дыялогу, умацоўваць супрацоўніцтва і прасоўваць дыпламатыю як прывілеяваны шлях прадухілення і вырашэння канфліктаў”, - падкрэсліў Святы Айцец.
 

30 ліпеня 2025, 11:59