MAP

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік даслаў прывітанне катэхетам Лацінскай Амерыкі

Леў XIV скіраваў сардэчнае прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам XIII Звычайнай асамблеі Лацінаамерыканскага таварыства катэхетаў (SCALA), якая з 7 па 11 ліпеня праходзіць у Асунсьёне (Парагвай).

Марыя Валодзіна - Vatican News

Тэлеграму ад імя Святога Айца падпісаў Кардынал-Дзяржсакратар П’етра Паралін.

Папа выказаў спадзяванне на тое, што гэтыя дні супольнага разважання будуць прысвечаныя асэнсаванню асобы Езуса з Назарэта – цэнтра і мэты катэхізацыі. Ён заклікаў удзельнікаў аднавіць жаданне абвяшчаць Евангелле і весці да веры іншых, паказваючы празрыстасць Яго жывой прысутнасці.

Пантыфік таксама выказаў надзею на заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Добрай Парады, і ўдзяліў усім удзельнікам сустрэчы сваё апостальскае благаслаўленне, як залог багатых нябесных дароў.

09 ліпеня 2025, 16:14