Пантыфік да “Pax Christi”: распаўсюджваць культуру ненасілля
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Сярод многіх выклікаў, з якімі сёння сутыкаецца наш свет – шырокамаштабныя ўзброеныя канфлікты, падзелы паміж народамі, праблемы вымушанай міграцыі, – намаганні па распаўсюджванню культуры ненасілля патрэбныя як ніколі раней", - напісаў Святы Айцец.
Леў XIV нагадаў аб тым, што пасля жорсткага распяцця на крыжы першыя словы Уваскрослага Хрыста, з якімі ён звярнуўся да вучняў, былі пасланнем супакою. Гэта “бяззбройны супакой і супакой, які абяззбройвае, супакой пакорны і настойлівы” (Urbi et Orbi, 8 мая 2025 года).
“Езус працягвае пасылаць сваіх паслядоўнікаў у свет, каб яны былі творцамі міру ў штодзённым жыцці. У парафіях, у наваколлі і асабліва на перыферыях Касцёл павінен прысутнічаць і дзейнічаць, каб несці надзею і прымірэнне”, - заклікаў Папа.
Пантыфік заахвоціў рух “Pax Christi” пераўтвараць мясцовыя супольнасці ў "дамы супакою" – месцы, дзе людзі вучацца “пераадольваюць варожасць шляхам дыялогу, дзе практыкуецца справядлівасць і цэніцца прабачэнне”.