MAP

Папу падарылі два спецыяльна распрацаваныя для яго электрамабілі Папу падарылі два спецыяльна распрацаваныя для яго электрамабілі 

Пантыфік адправіўся на адпачынак у Кастэль-Гандольфа

6 ліпеня 2025 года, у другой палове дня, Папа Леў XIV накіраваўся ў сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль-Гандольфа. Наступныя два тыдні стануць для яго часам адпачынку.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, Пантыфік распачаў свой летні адпачынак у Кастэль-Гандольфа, куды пераехаў на аўтамабілі. Ён правядзе ў загараднай рэзідэнцыі перыяд з 6 па 20 ліпеня, а потым вернецца туды яшчэ раз на некалькі дзён: з 15 па 17 жніўня. Падчас знаходжання ў Кастэль-Гандольфа ён правядзе шэраг публічных мерапрыемстваў, а таксама першую Імшу ў інтэнцыі захавання Стварэння.

Папа будзе пражываць у Вілы Барберыні ў “Мястэчку Laudato Si’”. Для больш зручнага і экалагічнага перамяшчэння па садах рэзідэнцыі Папа атрымаў у дар два спецыяльна распрацаваныя электрамабілі. Гэтыя цалкам электрычныя, бясшумныя транспартныя сродкі былі перададзены Льву XIV падчас прыватнага візіту ў Кастэль-Гандольфа 3 ліпеня 2025 года. Яны будуць суправаджаць Папу і ў яго будучых апостальскіх падарожжах.

Электрамабілі былі распрацаваны італьянскай кампаніяй Exelentia у супрацоўніцтве з ватыканскай жандармерыяй. У праекце таксама ўдзельнічала авіякампанія ITA Airways. На ўрачыстай перадачы электрамабіляў Льву XIV прысутнічалі прадстаўнікі кампаній Exelentia, Club Car, а таксама інжынеры і тэхнікі, якія непасрэдна працавалі над праектам.

Падчас перадачы электрамабіляў Льву XIV
Падчас перадачы электрамабіляў Льву XIV
06 ліпеня 2025, 15:48