Леў XIV заклікаў прэм’ер-міністра Ізраіля спыніць агонь
Раніцай 18 ліпеня 2025 года ў сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа Папа атрымаў тэлефонны званок ад прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, размова тычылася атакі ізраільскай арміі, якая 17 ліпеня 2025 года прывяла да разбурэння касцёла Святой Сям’і ў Газе, у выніку чаго загінулі трое чалавек, некалькі чалавек атрымалі цяжкія раненні.
Падчас размовы Святы Айцец паўтарыў свой заклік да аднаўлення мірных перамоў, неадкладнага спынення агню і заканчэння вайны. Папа выказаў занепакоенасць трагічнай гуманітарнай сітуацыяй у Газе, кошт якой плацяць дзеці, пажылыя і хворыя.
У завяршэнне размовы Пантыфік падкрэсліў неабходнасць абароны храмаў і, перш за ўсё, вернікаў, а таксама ўсіх жыхароў Палесціны і Ізраіля.
18 ліпеня 2025, 13:52