MAP

Айцец Дры ў сваім канфесіянале ў Буэнас-Айрэсе, 9 ліпеня 2023 года Айцец Дры ў сваім канфесіянале ў Буэнас-Айрэсе, 9 ліпеня 2023 года 

Папа выказаў спачуванне з прычыны смерці кардынала Дры

Леў XIV накіраваў на імя арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Хорхэ Ігнасіё Гарсіі Куэрвы тэлеграму спачування з прычыны смерці кардынала Луіса Паскуаля Дры.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграма за подпісам Дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Параліна, гаворыцца аб тым, што Святы Айцец з болем даведаўся пра смерць кардынала Луіса Паскуаля Дры. Ён выказвае арцыбіскупу Буэнас-Айрэса свае глыбокія спачуванні, просячы перадаць іх таксама супольнасці капуцынаў, сваякам памерлага, духавенству, манаскім супольнасцям і ўсім вернікам арцыдыяцэзіі.

Леў XIV назваў кардынала Дры “шчодрым пастырам”, якога вельмі цаніў Папа Францішак і які шмат гадоў свайго жыцця прысвяціў служэнню Богу і Касцёлу ў якасці спаведніка і духоўнага настаўніка.

Пантыфік “узносіць гарачыя малітвы аб вечным супакоі для памерлага, каб Пан Езус дараваў яму вянок славы, які ніколі не вяне”, - гаворыцца ў тэлеграме.

02 ліпеня 2025, 14:10