MAP

Леў XIV сустрэўся з Прэзідэнтам Алжыра

24 ліпеня 2025 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыда Тэбуна.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля папскай аўдыенцыі палітык правёў перамовы з Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, падчас сардэчнай размовы была пацверджана важнасць добрых дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Алжырам. Таксама абмяркоўваліся некаторыя аспекты жыцця Каталіцкага Касцёла ў краіне.

Асобная ўвага была нададзена міжнароднай геапалітычнай сітуацыі. Бакі падкрэслілі важнасць міжканфесійнага дыялогу і культурнага супрацоўніцтва як шляхоў да пабудовы міру і братэрства ва ўсім свеце.

Перамовы ў Дзяржсакратарыяце
Перамовы ў Дзяржсакратарыяце   (@Vatican Media)
24 ліпеня 2025, 16:02