Леў XIV: мір – гэта прагненне ўсіх народаў
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Мір – гэта прагненне ўсіх народаў, гэта крык болю тых, хто пакутуе ад вайны", - падкрэсліў Папа. Ён заклікаў маліцца, каб Пан дакрануўся да сэрцаў і натхніў розумы кіраўнікоў дзяржаў, каб узброены гвалт замяніла імкненне да дыялогу.
Вітаючы англамоўных пілігрымаў, Леў XIV выказаў шчырыя спачуванні сем’ям, якія страцілі сваіх блізкіх падчас трагедыі ў ЗША. У Тэхасе ў выніку паводкі на рацэ Гвадэлупа загінулі людзі, у тым ліку дзяўчынкі, якія знаходзіліся ў летнім лагеры. "Мы молімся за іх," - запэўніў Папа.
Святы Айцец таксама паведаміў, што ў другой палове дня адправіцца ў Кастэль-Гандольфа, дзе правядзе кароткі адпачынак. "Жадаю ўсім правесці час у адпачынку, каб аднавіць свае цялесныя і духоўныя сілы. Усім шчаслівай нядзелі!" - завяршыў свой зварот Папа.