MAP

2025.05.21 Udienza Generale

Леў XIV: малюся за хрысціянаў, якія церпяць ад гвалту і пераследу

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, што адбылася 30 ліпеня 2025 года ў Ватыкане, Леў XIV асудзіў тэрарыстычны напад на парафіяльную супольнасць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і выказаў сваю блізкасць да ўсіх хрысціянаў, якія пакутуюць ад гвалту і пераследу.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я зноў выказваю свой глыбокі боль з нагоды жорсткага тэрарыстычнага нападу, які адбыўся ўначы з 26 на 27 ліпеня ў Камандзе, ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, дзе больш за сорак хрысціянаў былі забітыя ў касцёле падчас малітоўнага чування і ў сваіх дамах. Давяраючы ахвяраў любячай міласэрнасці Бога, я малюся за параненых і за тых хрысціянаў, якія ва ўсім свеце працягваюць цярпець ад гвалту і пераследу, заклікаючы ўсіх, хто мае адказнасць на мясцовым і міжнародным узроўнях, супрацоўнічаць дзеля прадухілення падобных трагедый”, - сказаў Папа.
 

30 ліпеня 2025, 11:33