MAP

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Тайваня Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Тайваня  (@Vatican Media)

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Тайваня

3 ліпеня 2025 года Энтані Чунг-І Хо ўручыў даверчыя граматы Льву XIV, афіцыйна ўступаючы на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая (Тайваня) пры Святым Пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле афіцыйнага рэзюмэ, Энтані Чунг-І Хо нарадзіўся 8 кастрычніка 1969 года, жанаты, мае двое дзяцей, з'яўляецца католікам.

Ён атрымаў ступень па палітычных навуках ва Універсітэце Тайваня і ступень магістра дзяржаўнага кіравання ў Школе кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША).

На працягу сваёй дыпламатычнай кар'еры ён займаў розныя пасады, у тым ліку: кіраўнік аддзела Дэпартамента па справах Афрыкі МЗС, сакратар Дэпартамента па Усходняй Азіі і Ціхаакіянскаму рэгіёну, сакратар у Бюро па эканоміцы і культуры на Філіпінах і ў ЗША, намеснік саветніка ў Дэпартаменце па Усходняй Азіі і Ціхаакіянскаму рэгіёну, галоўны сакратар Інстытута дыпламатыі і міжнародных спраў МЗС.

Леў XIV з тайваньскай дэлегацыяй
Леў XIV з тайваньскай дэлегацыяй   (@Vatican Media)

Таксама ён быў намеснікам прадстаўніка, а затым прадстаўніком Кантактнага бюро ў Паўднёвай Афрыцы, а да прызначэння на цяперашнюю пасаду быў генеральным дырэктарам Дэпартамента па справах Афрыкі і Заходняй Азіі МЗС Тайваня.

Трэба адзначыць, што Святы Пасад застаецца адзінай дзяржавай у Еўропе, якая падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Тайбэем.
 

03 ліпеня 2025, 14:30