Святы Айцец сустрэўся з украінскімі дзецьмі
Vatican News
Група, якая складаецца з 32 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў, прыбыла ў Італію дзякуючы супрацоўніцтву грэка-каталіцкага экзархата і Caritas з італьянскімі гуманітарнымі арганізацыямі. Яны належаць да грэка-каталіцкай супольнасці харкаўскага Кафедральнага Сабора Святога Мікалая.
Праграма паездкі, якая працягнецца тры тыдні – з 8 чэрвеня па 5 ліпеня 2025 года – уключае наведванне Рыма, Кома і Понте-дзі-Леньё ў Ламбардыі. Дзеці жывуць у італьянскіх сем’ях, удзельнічаюць у парафіяльным жыцці, разам з 280 аднагодкамі наведваюць летні цэнтр, спакойна спяць удалечыні ад выбухаў і сірэн.
Моладзь прынесла на сустрэчу з Папам фотаздымак сваёй 12-гадовай сяброўкі Марыі, якая загінула падчас бамбардзіроўкі год таму.
Пантыфік выказаў маладым украінцам словы падтрымкі. "Я заўсёды малюся", - сказаў ён. На просьбу валанцёра з дыяцэзіі Кома "не забываць пра Украіну", Леў XIV адказаў: "Не, ніколі".