MAP

Святы Айцец сустрэўся з прэзідэнтам Лівана

13 чэрвеня 2025 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы прэзідэнта Ліванскай Рэспублікі Жозэфа Ауна.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля папскай аўдыенцыі палітык правёў перамовы з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі.

Падчас сардэчнай размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі пацверджаны добрыя двухбаковыя адносіны, выказана ўдзячнасць за традыцыйную і пастаянную ролю Каталіцкага Касцёла ў ліванскім грамадстве. Было выказана жаданне, каб дзякуючы працэсу стабілізацыі і рэформаў краіна ўступіла ў новую эпоху палітычнай згоды і эканамічнага адраджэння. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць умацаваць ідэалы мірнага суіснавання паміж рознымі рэлігійнымі канфесіямі і спрыяць устойліваму развіццю.

Напрыканцы сустрэчы была закранута тэма няўхільнай неабходнасці імкнуцца да міру і стабільнасці ўсяго блізкаўсходняга рэгіёна.

13 чэрвеня 2025, 13:41