Святы Айцец прыняў старшыню Савета Еўропы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Папа Леў XIV прыняў палітыка на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана. Затым Кошта сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.
“Падчас сардэчных перамоваў у Дзяржаўным сакратарыяце было адзначана добрае двухбаковае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Еўрапейскім Саюзам, а таксама выказана жаданне далейшага паглыблення дыялогу па пытаннях узаемнай зацікаўленасці, асабліва ў дачыненні да прапановы стварыць сусветны фонд для выкаранення голаду і садзейнічання развіццю найбяднейшых краін. У далейшым ходзе размовы была закранута актуальная міжнародная сітуацыя, з асаблівым акцэнтам на канфлікты ва Украіне і ў Газе”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.