MAP

Леў XIV прыняў кіраўніка афрыканскай астраўной дзяржавы

30 чэрвеня 2025 года Леў XIV прыняў у Апостальскім палацы прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Сан-Тамэ і Прынсіпі Карласа Мануэля Віла Нова.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Згодна з паведамленнем Залы Друку Святога Пасада, пасля папскай аўдыенцыі палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Сан-Тамэ і Прынсіпі. Асаблівая ўвага была нададзена некаторым аспектам палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці супрацоўніцтву з мясцовым Касцёлам у сферы аховы здароўя і адукацыі, з асаблівым акцэнтам на выхаванне моладзі архіпелага.

У ходзе размовы адбыўся таксама абмен думкамі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага характару, пры гэтым была падкрэслена важнасць садзейнічання дыялогу і супрацоўніцтву паміж краінамі.
 

30 чэрвеня 2025, 11:22