Папа Леў XIV сустрэўся ў Ватыкане з віцэ-прэзідэнтам В’етнама
Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане віцэ-прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Во Тхі Ань Суан, паведаміла 30 чэрвеня 2025 года Зала Друку Святога Пасаду.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэлася з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана высокая ацэнка станоўчаму развіццю адносін паміж Апостальскай Сталіцай і В’етнамам, асабліва ў кантэксце выканання Пагаднення аб статусе Папскага прадстаўніка з рэзідэнцыяй у В’етнаме. Таксама была адзначана роля Каталіцкага Касцёла ў жыцці в’етнамскага грамадства.
Бакі абмеркавалі сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама рэгіянальныя і міжнародныя падзеі.
30 чэрвеня 2025, 12:37