MAP

Падчас папскай аўдыенцыі для чатырох манаскіх супольнасцей Падчас папскай аўдыенцыі для чатырох манаскіх супольнасцей  (@Vatican Media)

"Вы – святло Евангелля": Папа да чатырох манаскіх супольнасцей

30 чэрвеня 2025 года Папа сустрэўся з прадстаўніцамі чатырох жаночых манаскіх супольнасцей, заахвоціўшы іх да вернасці Евангеллю і ўкаранення ў Хрысце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Леў XIV прыняў у Ватыкане прадстаўніц жаночых манаскіх супольнасцей: Сясцёр Ордэна Святога Васіля Вялікага, Дачок Боскай Міласэрнасці, Аўгустынскіх Сясцёр "дэль Ампаро" і Францішканскіх Сясцёр Найсвяцейшых Сэрцаў. Частка з іх прыбыла ў Рым на генеральныя капітулы, а іншыя – на юбілейнае паломніцтва.

Вернасць Евангеллю – рухавік для служэння

"Я рады сустрэцца з вамі. У абодвух выпадках вы прыйшлі да магілы Пятра, каб аднавіць вашу любоў да Пана і вашу вернасць Касцёлу", - сказаў Пантыфік, адзначаючы, што, нягледзячы на розныя абставіны ўзнікнення кожнай супольнасці, іх гісторыі паказваюць агульную дынаміку.

"Святло вялікіх узораў духоўнага жыцця з мінулага – такіх як Аўгустын, Васіль, Францішак – праз аскезу, мужнасць і святасць жыцця заснавальнікаў і заснавальніц абудзіла і развіла новыя шляхі служэння, асабліва ў дачыненні да самых слабых", - падкрэсліў Святы Айцец.

Падчас папскай аўдыенцыі для манахінь
Падчас папскай аўдыенцыі для манахінь   (@Vatican Media)

Важнасць духоўнага жыцця ў служэнні

Спасылаючыся на Другі Ватыканскі Сабор, Папа нагадаў, што для манаскіх інстытутаў, прысвечаных справам міласэрнасці, асабліва важна, каб "усё жыццё іх чальцоў было прасякнута апостальскім духам, а ўся апостальская дзейнасць была ажыўлена рэлігійным духам".

Леў XIV працытаваў словы святога Аўгустына пра першынство Бога ў хрысціянскім жыцці: "Бог – гэта ўсё, тваё ўсё. Калі ты галодны, Бог – твой хлеб; калі ты прагнеш, Бог – твая вада; калі ты ў цемры, Бог – тваё святло, якое не заходзіць; калі ты голы, Бог – твая несмяротная вопратка".

Падчас папскай аўдыенцыі для Сясцёр Ордэна Святога Васіля Вялікага, Дачок Боскай Міласэрнасці, Аўгустынскіх Сясцёр "дэль Ампаро" і Францішканскіх Сясцёр Найсвяцейшых Сэрцаў
Падчас папскай аўдыенцыі для Сясцёр Ордэна Святога Васіля Вялікага, Дачок Боскай Міласэрнасці, Аўгустынскіх Сясцёр "дэль Ампаро" і Францішканскіх Сясцёр Найсвяцейшых Сэрцаў   (@Vatican Media)

Заклік да ўкаранення ў Хрысце

"Гэта менавіта ўкараненне ў Хрысце дазволіла нашым папярэднікам – людзям, падобным да нас, з талентамі і абмежаваннямі, як у нас – рабіць рэчы, якія, магчыма, яны ніколі не думалі, што змогуць ажыццявіць", - адзначыў Папа.

Завяршаючы сустрэчу, Леў XIV паўтарыў пажаданне святога Паўла да хрысціян Эфеса (Эф 3, 17-19): "Каб праз веру Хрыстус пасяліўся ў вашых сэрцах, каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, змаглі зразумець з усімі святымі, чым ёсць шырыня і даўжыня, і вышыня, і глыбіня, і спазнаць любоў Хрыста, якая перавышае ўсялякае разуменне, каб вы напоўніліся ўсёй Божай паўнатою".
 

30 чэрвеня 2025, 10:45