MAP

Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота Папа Леў XIV. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Іспаніі

11 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV меў тэлефонную размову з Педра Санчэсам Перэс-Кастэхонам, прэм’ер-міністрам Іспаніі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас размовы Пантыфік падзякаваў за прысутнасць караля Філіпа і каралевы Летыцыі на святой Імшы з нагоды пачатку яго пантыфікату.

Бакі закранулі “тэмы, якія ўяўляюць узаемную зацікаўленасць, у тым ліку міграцыйны крызіс, неабходнасць будавання мастоў для вырашэння канфліктаў і пытанне абароны чалавечай годнасці”.

Абмяркоўваючы IV Міжнародную канферэнцыю па фінансаванні развіцця, якая адбудзецца ў чэрвені ў Севільі, прэм’ер-міністр Іспаніі аднавіў запрашэнне Святому Айцу наведаць краіну.
 

12 чэрвеня 2025, 07:50