MAP

Папскі санктуарый Святога Дома ў Ларэта Папскі санктуарый Святога Дома ў Ларэта 

Папа выказаў духоўную блізкасць удзельнікам пілігрымкі ў Ларэта

Вучыцца пакорнаму і ціхаму стылю Панны Марыі, якая ва ўсіх жыццёвых абставінах з даверам скіроўвала позірк на свайго Сына Езуса, - заклікаў Пантыфік італьянскіх пілігрымаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Леў XIV запэўніў у духоўнай блізкасці ўдзельнікаў 47-й начной пешай пілігрымкі з Мачэраты ў Папскі санктуарый Святога Дома ў Ларэта. Яна распачалася ўвечары 16 чэрвеня 2025 года і завяршылася на світанку наступнага дня. 28-кіламетровы шлях, з малітвай, спевамі і сведчаннямі, пераадолелі каля 70 тысяч пілігрымаў.

“Святы Айцец скіроўвае сваё благаслаўляючае прывітанне, запэўніваючы ў духоўнай блізкасці ўсіх удзельнікаў”, - гаворыцца ў папскай тэлеграме, адпраўленай за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна на імя мансеньёра Джанкарла Вечэрыка, біскупа-эмерыта дыяцэзіі Фабрыяна-Матэліка, па ініцыятыве якога ў 1978 годзе адбылася першая пілігрымка з Мачэраты ў Ларэта.

“Леў XIV, заклікаючы вучыцца пакорнаму і ціхаму стылю Панны Марыі, якая ва ўсіх жыццёвых абставінах з даверам скіроўвала позірк на свайго Сына Езуса, выказвае надзею, што гэты момант малітвы абудзіць у кожным новы запал на шляху веры, каб стаць радаснымі і сапраўднымі сведкамі Евангелля”, - падкрэсліваецца ў пасланні, якое падчас святой Імшы на пачатак пілігрымкі зачытаў кардынал Марчэла Сэмерара, прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі.
 

17 чэрвеня 2025, 09:30