Пантыфік: аднавіць веру ў Бога, прысутнага ў Эўхарыстыі
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Няхай урачыстасць #CorpusDomini адновіць нашу веру ў Пана, які сапраўды прысутнічае сярод нас пад відамі хлеба і віна. Няхай Ён дасць нам сілу пераадольваць усякае расчараванне, каб мы заўсёды маглі выконваць Ягоную волю”, - пажадаў Папа.
Леў XIV узначаліць цэлебрацыю святой Імшы з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста 22 чэрвеня 2025 года перад рымскай катэдрай – Базілікай святога Яна на Латэране. Літургія завершыцца эўхарыстычнай працэсіяй да Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ і благаслаўленнем Святога Айца.
Увечары 19 чэрвеня Імша з нагоды ўрачыстасці Божага Цела адбудзецца ў Базіліцы святога Пятра. Яе ўзначаліць кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэзбітэр базілікі і Папскі вікарый Дзяржавы Ватыкан. Пасля літургіі традыцыйная эўхарыстычная працэсія пройдзе па Плошчы Святога Пятра.