MAP

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей падчас сустрэчы з Львом XIV Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей падчас сустрэчы з Львом XIV  (@VATICAN MEDIA)

Папа сустрэўся з прэзідэнтам Аргенціны

Раніцай 7 чэрвеня 2025 года ў Апостальскім палацы Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі Хаўера Херарда Мілея.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля папскай аўдыенцыі палітык правёў перамовы з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі.

Падчас сардэчнай размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у трывалых двухбаковых адносінах і жаданне іх далейшага ўмацавання. Увага была засяроджана на пытаннях агульнай цікавасці, такіх як сацыяльна-эканамічны прагрэс, барацьба з беднасцю і адданасць сацыяльнай згуртаванасці.

Хаўер Мілей падчас сустрэчы з кардыналам П'етра Паралінам
Хаўер Мілей падчас сустрэчы з кардыналам П'етра Паралінам   (@VATICAN MEDIA)

Таксама былі абмеркаваны некаторыя рэгіянальныя і міжнародныя сацыяльна-палітычныя тэмы, з асаблівай увагай да бягучых канфліктаў, падкрэсліваючы важнасць неадкладных намаганняў у падтрымку міру, паведамляе Зала Друку Святога Пасада.

Гэта першая афіцыйная сустрэча Папы Льва XIV з кіраўніком Аргенціны пасля абрання спадара Мілея на пасаду прэзідэнта. Аргенціна, застаючыся краінай з адной з найбуйнейшых каталіцкіх супольнасцей у свеце, традыцыйна падтрымлівае цесныя дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам.
 

07 чэрвеня 2025, 11:53