MAP

Папа падчас агульнай аўдыенцыі Папа падчас агульнай аўдыенцыі  (@Vatican Media)

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагедыі ў Аўстрыі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 11 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане, Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр страляніны ў аўстрыйскім горадзе Грац.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Хачу запэўніць у маёй малітве за ахвяр трагедыі, якая здарылася ў школе ў Грацы. Я блізкі да сем’яў, настаўнікаў і вучняў. Няхай Пан прыме ў свой спакой гэтых сваіх дзяцей”, - сказаў Леў XIV.

Страляніна ў Грацы – другім паводле велічыні горадзе Аўстрыі – адбылася раніцай 10 чэрвеня. Напад здзейсніў былы вучань, які ўвайшоў у школу і адкрыў агонь па прысутных. Ён забіў дзевяць і параніў каля трыццаці вучняў і настаўнікаў, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам. Пазней стала вядома, што яшчэ адна ахвяра памерла ад раненняў у шпіталі.
 

11 чэрвеня 2025, 11:37