Пантыф?к да сем?нарыста?: даверцеся Богу без страху
Марыя Валодз?на - Vatican News
Ле? XIV закл?ка? будучых святаро? захо?ваць ? абна?ляць багатую хрысц?янскую спадчыну сваёй зямл?. Рэг?ён Трывэнета можа ганарыцца глыбок?м? хрысц?янск?м? караням?, як?я бяруць пачатак у старажытным Касцёле Акв?ле?. Веру на гэтай зямл? распа?сюджвал? шматл?к?я святыя ? пакутн?к?: б?скуп Храмацый, святыя ?еран?м ? Руф?н, благасла?лёныя Тул?а Маруца ? Джаван? Ск’ява.
Папа закл?ка? сем?нарыста? з мужнасцю працягваць распачатую ?м? справу евангел?зацы?, не баяцца цяжкасця? ? паступова ?сц? за Хрыстом. “Нават анёлы, як?х убачы? у сва?м сне Якуб, не лётал?, а ?шл? крок за крокам, не кажучы ?жо пра нас, безкрылых людзей”, - нагада? ён словы Папы Яна Па?ла I.
Пантыф?к заахвоц?? сем?нарыста? давяраць Богу ? не спадзявацца тольк? на сябе, як гэтаму вучыць святы А?густын. У сва?х “Споведзях” айцец Касцёла ап?свае ?нутраную барацьбу: з аднаго боку, жаданне абраць Хрыста, з другога – сумневы ? спакусы, як?я яго стрымл?вал?. У адз?н з так?х моманта? ён пайшо? у сад, каб паразважаць, ? там яму з'яв?лася ?васобленая цнота ?стрыманасц?, якая закл?кала яго перастаць спадзявацца на сябе ? без страху даверыцца Богу. ("Споведз?" VIII, 27).
Ле? XIV за?важы?, што гэтыя словы важныя не тольк? для разумення цноты цэл?бату, але ? ?сяго жыццёвага шляху святара. Яны вучаць бязмежнаму даверу да Бога не тольк? падчас вучобы ? сем?нары?, але ? на працягу ?сяго жыцця, асабл?ва ? цяжк?я моманты. Папа заахвоц?? сем?нарыста? за?сёды “чэрпаць новую энерг?ю для духо?нага жыцця ? пастырскай дзейнасц?” з крын?цы Божага Слова ? Сакрамэнта?.
Пантыф?к закл?ка? сем?нарыста? не л?чыць сябе самотным? ? не замыкацца ? сабе. ? хоць кожны з ?х адказны за сваю ?ласную фармацыю, гэта не азначае, што ён пав?нен ?сц? гэтым шляхам адз?н. Святы Айцец заахвоц?? гасцей да еднасц? з ?ншым?, асабл?ва з таварышам? па сем?нары?, давяраць наста?н?кам ? памятаць, што Касцёл падтрымл?вае ?х на гэтым шляху, асабл?ва ? асобе б?скупа.
Напрыканцы прамовы Папа нагада? сем?нарыстам пра “самае гало?нае”: сябро?ства з Езусам. Ён працытава? англ?йскага прэзб?тэра Роберта Х'ю Бэнсана (1871-1914), як? пасля навяртання ? катал?цызм каза?, што “Езус Хрыстус жадае быць нашым сябрам”. Менав?та ?сведамленне гэтага сябро?ства было сакрэтам мног?х святых. Папа Франц?шак у энцыкл?цы “Dilexit nos” закл?кае “не саромецца прызнаваць сваё сябро?ства з Панам” ? з адвагай сведчыць пра яго ?ншым. Сустрэча з Езусам змяняе жыццё ? дае нам моц ? радасць абвяшчаць Евангелле ?с?м, - сцвердз?? Ле? XIV.